Еўрапейскі Саюз павінен актывізаваць свае намаганні па інтэграцыі сваёй абароннай прамысловасці і сумесных закупак боепрыпасаў для Кіева, заявіў у аўторак канцлер Германіі Олаф Шольц падчас пленарнага пасяджэння Еўрапарламента ў Страсбургу.
Трэба актывізаваць намаганні, бо Масква працягвае вайну з Украінай, падкрэсліў Шольц.
На яго думку, Еўропу пачуюць толькі тады, калі яна будзе гаварыць адным голасам.
«Жорсткая агрэсія Расіі супраць Украіны паказала нам, наколькі важна гэтае разуменне», — дадаў нямецкі лідар.
PAP/юл