Беларуская Служба

Францыя паставіць Украіне танкі, бронемашыны і сістэмы СПА

15.05.2023 11:24
Таксама Францыя выказала падтрымку «формулы міру», прапанаванай раней прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
.   . , , 14  2023 .
У. Зяленскі і Э. Макрон, Парыж, 14 траўня 2023 г.PAP/EPA/CHRISTOPHE PETIT TESSON

У бліжэйшыя тыдні Францыя падрыхтуе і аснасціць некалькі батальёнаў УСУ дзесяткамі бронемашын і лёгкіх танкаў, у тым ліку AMX-10RC. Таксама Парыж дапаможа Кіеву ва ўмацаванні супрацьпаветранай абароны, каб аюараніць насельніцтва Украіны ад расійскіх удараў. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай дэкларацыі, прынятай прэзідэнтамі дзвюх краін Уладзімірам Зяленскім і Эманюэлем Макронам на іх сустрэчы 14 траўня ў Парыжы.

Акрамя ваеннай, Францыя таксама дае Украіне фінансавую і гуманітарную дапамогу, гаворыцца далей у сумеснай заяве. У тым ліку, Парыж перадаў Кіеву дзве мабільныя ДНК-лабараторыі «для ўмацавання здольнасці Украіны расследаваць ваенныя злачынствы». У дэкларацыі падкрэсліваецца «цвёрдая прыхільнасць» бакоў да прыцягнення да адказнасці ваенных злачынцаў. Для гэтага працягнецца распрацоўка міжнародных механізмаў.

Францыя выказала сваю падтрымку «формулы міру», прапанаванай раней прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Парыж «гатовы супрацоўнічаць з Украінай для забеспячэння як мага шырэйшага міжнароднага ўдзелу ў Глабальным саміце міру, які будзе скліканы ў бліжэйшыя месяцы на аснове палажэнняў украінскай формулы міру і іншых магчымых годных прапаноў», адзначаецца ў дэкларацыі.

Пры гэтым Кіеў і Парыж «згодны з неабходнасцю ўзмацніць калектыўны ціск на Расію шляхам увядзення далейшых санкцый, каб аслабіць здольнасць РФ працягваць незаконную ваенную агрэсію.

PAP/ez