«Уварванне партызанаў на тэрыторыю Расіі – гэта аплявуха Уладзіміру Пуціну», – ацаніў расійскі вайсковы эксперт Юры Фёдараў. Учора два атрады расійскіх добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны, атакавалі вёскі ў Белгарадскай вобласці. Партызаны паведамлялі, што вядуць дзейнасць, накіраваную на звяржэнне рэжыму Уладзіміра Пуціна.
На думку расійскага вайсковага эксперта, атака партызанаў развеяла чарговы крамлёўскі міф пра сілу пуцінскай арміі і спецслужбаў:
- У Расію ўвайшлі салдаты, узброеныя людзі, з якімі службы не спраўляюцца. Гэта відавочны скандал, аплявуха ФСБ, іншым службам і асабіста Пуціну.
Расійскі вайсковы эксперт падкрэсліў, што партызаны атакавалі раён, дзе знаходзяцца склады ядзернай зброі, што яшчэ больш псуе імідж крамлёўскага рэжыму.
Нагадваем, учора ў Белгарадскай вобласці, у сувязі з дзеяннем антыпуцінскіх партызанскіх атрадаў, быў уведзены рэжым «антытэрарыстычнай аперацыі». У Telegram-канале паведамілі, што, між іншым, у Белгарадзе адбыўся выбух у штаб-кватэры Федэральнай службы бяспекі.
IAR/аз