У Расіі хочуць прыцягнуць да адказнасці ваеннага лётчыка. Лейтэнант Дзмітрый Мішаў некалькі разоў падаваў заявы на звальненне са службы, а паколькі яго просьбы не былі пачутыя, збег з Расіі. Як паведамляе партал Meduza, МУС выставіла на яго ордэр.
Першую заяву аб звальненні расійскі лётчык напісаў у студзені 2022 года, амаль за месяц да пачатку ўварвання ва Украіну. Як пісаў партал Meduza, Дзмітрый Мішаў ужо ведаў, што Расія хутка ўварвецца ва Украіну. Не па сваёй волі лётчык быў накіраваны ў Беларусь, дзе яго застаў пачатак вайны.
Працэс разгляду яго заявы цягнуўся да кастрычніка. Потым крамлёўскі рэжым абвясціў частковую мабілізацыю і забараніў прафесійным вайскоўцам пакідаць службу, таму справа Дзмітрыя Мішава таксама была адкладзена ў стол.
Лётчык не здаваўся. Ён напісаў яшчэ адну заяву, спаслаўшыся на дрэнны стан здароўя, і калі і гэта не дапамагло, ён парэзаў сабе вены. Камандзір эскадрыллі пагражаў яму крымінальным судом, таму лейтэнант Дзмітрый Мішаў збег за мяжу. Паводле незалежных СМІ, ён знаходзіцца ў Літве.
яс