Францыя вырашыла падтрымаць уступленне Украіны ў НАТА, паведамляе сённяшняе выданне Le Monde. Штодзёнка паведамляе, што ў Елісейскім палацы прайшло пазачарговае пасяджэнне Рады бяспекі наконт прыняцця Кіева ў Альянс. Раней Парыж рашуча выступаў супраць.
Le Monde пісала, што на мінулым тыдні, у дзень візіту прэзідэнта Анджэя Дуды і канцлера Шольца ў Парыж, прэзідэнт Макрон сустрэўся са сваімі дарадцамі ў рамках падрыхтоўкі да ліпеньскага саміту НАТА ў Вільні.
Прэзідэнт Францыі нібыта заявіў, што падтрымка імкненняў Украіны далучыцца да Альянсу адаб’е ахвоту Расіі працягваць вайну і заахвоціць украінцаў пачаць мірныя перамовы пасля контрнаступу.
«Гэта тактычнае, але рэальны крок, які з'яўляецца прарывам для Францыі», – падкрэслівае Le Monde.
«Французская пазіцыя цяпер бліжэй да польскай, чым да нямецкай», – кажа газеце замежны дыпламат.
Аднак французы агаворваюцца, што Украіна зможа далучыцца да Альянсу толькі пасля заканчэння вайны.
Паводле Le Monde, змена пазіцыі Францыі звязаная з цяжкасцямі, з якімі апошнім часам сутыкнулася ўкраінскае контрнаступленне. Штодзённік паведамляе, што Парыж разглядае магчымасць даць Кіеву дзясяткі крылатых ракет далёкага радыусу дзеяння SCALP для падтрымкі ваенных дзеянняў Украіны.
яс