Беларуская Служба

Расійскія акупанты абстралялі ратавальнікаў у Херсоне

20.06.2023 17:02
У выніку чаго адзін з іх загінуў, яшчэ восем – паранены.
 ,  2023 .
Херсонская вобласць, чэрвень 2023 г.PAP/EPA/MYKOLA TYMCHENKO

Пра гэта ў сваім Telegram-канале паведаміў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак. Ён адзначыў, што ратавальнікі расчышчалі мул у горадзе.

Асноўныя работы з эвакуацыі насельніцтва з зоны бедства ўжо праведзеныя. Пасля таго, як вада спала, жыхары паўднёвых рэгіёнаў пачалі вяртацца ў свае дамы. Гарадскія службы пачалі аднаўленчыя працы: расчыстку дарог і вуліц, рэвізію камунікацыйных сетак і абсталявання і г.д.

Улады Херсонскай вобласці пацвердзілі гібель 11 чалавек у акупаваных Алешках. У цэлым, паводле некаторых ацэнак, толькі ў гэтым населеным пункце маглі загінуць больш за 500 чалавек.

Паводле апошніх звестак МУС Украіны, у выніку паводкі пасля узарвання расіянамі дамбы ў Новай Кахоўцы загінулі 17 чалавек – 13 чалавек патанулі, яшчэ чацвёра былі забіты падчас эвакуацыі. Яшчэ 31 чалавек шукаюць.

яс/Unian.net