Як паведамляе канал Baza ў Telegram, у пасёлку Лукіно на захадзе расійскай сталіцы каля 5 раніцы відавочцы пачулі выбух. «Паводле папярэдніх вынікаў, гэта быў збіты беспілотны лятальны апарат. Цяпер службы працуюць на месцы», — піша Baza.
Паведамляецца, што яшчэ два БПЛА ўпалі на зямлю ў Нара-Фамінскім раёне на паўднёвым захадзе ад Масквы, недалёка ад вайсковай часткі. База паведаміла, што па папярэдніх дадзеных пацярпелых няма. Расійскія дзяржаўныя СМІ таксама паведамлялі пра беспілотнікі ў Падмаскоўі. Паводле гэтых звестак, іх планавалася абясшкодзіць сродкамі радыёэлектроннай барацьбы.
PAP / вх