Беларуская Служба

Першая група ўкраінскіх вайскоўцаў гатовая пачаць навучанне па кіраванню F-16

14.07.2023 17:21
Гэта не толькі пілоты, але і вайскоўцы іншых спецыяльнасцяў, заявіў прэсавы сакратар ВПС Украіны палкоўнік Юрый Ігнат.
Ілюстрацыйны здымакObraz Military_Material z Pixabay/CC0

Вайсковец падкрэсліў, што вучэнні ў заходніх краінах трэба ўспрымаць у доўгатэрміновай перспектыве, і мэтай гэтага мерапрыемства будзе не толькі навучанне пілатаванню F-16. Украінскі бок ставіць перад сабой нашмат больш амбітную задачу, бо прадугледжвае перападрыхтоўку ўкраінскай авіяцыі да пераходу з самалётаў савецкай вытворчасці на тэхніку, адпавядаючую стандартам НАТА.

«Мы павінны перавучыць усіх пілотаў без выключэння на заходнія самалёты і ў перспектыве замяніць увесь наш флот — штурмавікі Су-25, бамбавікі Су-24М, знішчальнікі Су-27 і МіГ-29 — на машыны краін NATO. F-16 будзе нашым базавым баявым самалётам, магчыма, пазней з'явіцца самалёт іншага тыпу - з двума рухавікамі, з большай далёкасцю дзеяння», - сказаў Ігнат.

У навучанні F-16 прымуць удзел яшчэ маладыя, але ўжо вопытныя лётчыкі з сотнямі гадзін, праведзеных у паветры, у тым ліку на фронце. «Мы падабралі людзей, якіх не трэба будзе вучыць з нуля, яны проста пяройдуць на новы тып самалёта. Іх найважнейшай задачай будзе зразумець, як працуюць заходнія машыны. Тут, вядома, важна будзе і добрае валоданне англійскай мовай», - дадаў прэс-сакратар.

На думку Ігната, Украіне патрэбныя хаця б некалькі эскадрылляў F-16, каб мець магчымасць эфектыўна абараняцца ад расійскіх нападаў. Палкоўнік падкрэсліў, што амерыканскія самалёты будуць выкарыстоўвацца ў асноўным для збіцця ракет і беспілотнікаў-камікадзэ, забеспячэння паветранага прыкрыцця наземных сіл, а таксама знішчэння тылавога забеспячэння і берагавой абароны праціўніка.

Міністры 11 краін NATO: Польшчы, Бельгіі, Канады, Даніі, Нідэрландаў, Люксембурга, Нарвегіі, Партугаліі, Румыніі, Швецыі і Вялікабрытаніі ў аўторак на саміце НАТА ў Вільні стварылі кааліцыю для навучання ўкраінскіх пілотаў і механікаў па выкарыстанні і эксплуатацыі самалётаў F-16.

Цэнтр падрыхтоўкі ўкраінскіх вайскоўцаў будзе пабудаваны ў Румыніі і запрацуе ў жніўні.

PAP