Беларуская Служба

Прэзідэнт Украіны: Украіна гатовая працягваць экспарт збожжа

19.07.2023 09:03
Украіна гатовая выконваць збожжавае пагадненне, нягледзячы на рашэнне Расіі, заявіў Уладзімір Зяленскі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Прэзідэнт Украіны пракаментаваў выхад Расіі з пагаднення аб экспарце ўкраінскага збожжа. Уладзімір Зяленскі нагадаў, што Украіна гатовая выконваць пагадненне, нягледзячы на рашэнне Расіі аб выхадзе з дамовы:

- Я накіраваў афіцыйныя лісты прэзідэнту Рэджэпу Эрдагану і генеральнаму сакратару ААН Антоніу Гутэрышу з прапановамі працягнуць працу Чарнаморскай збожжавай ініцыятывы або яе эквівалента ў трохбаковым фармаце, у залежнасці ад таго, што будзе найбольш зручным. Украіна, ААН і Турцыя могуць сумесна забяспечыць працу збожжавага калідора і кантроль суднаў. Гэта патрэбнае ўсім на свеце.

Гэты год ва Украіне можа быць больш ураджайным, чым у 2022. Эксперты сыходзяцца ў меркаванні, што зрыў збожжавай дамовы не прывядзе да гуманітарнай катастрофы, бо Украіна ўжо выкарыстоўвае рачныя парты на Дунаі. Аднак маршрут праз Адэсу застаецца надзвычай важным для функцыянавання збожжавага рынку.

IAR/аз

Дарадца па нацыянальнай бяспецы ЗША: Выхад Расіі са збожжавага пагаднення прынясе велізарныя дыпламатычныя страты

17.07.2023 07:58
Дарадца па нацыянальнай бяспецы ЗША Джэйк Саліван заявіў, што выхад Расіі з Чарнаморскага збожжавага пагаднення пацягне за сабой велізарныя дыпламатычныя страты ў будучыні.

Міністр Тэлус: Тэма вайны ва Украіне важная, але рашэнні наконт збожжавых не могуць быць за кошт польскіх фермераў

18.07.2023 15:50
Расія не працягнула збожжавае пагадненне з Украінай. З аднаго боку гэта стварае ўмовы для дэфіцыту харчавання ў рэгіёнах, якія імпартавалі сельгаспрадукцыю з Украіны. З іншага – пагражае балансу на еўрапейскіх рынках сельгаспрадукцыі.