Беларуская Служба

У Эстоніі прайшлі вучэнні амерыканскіх самалётаў-носьбітаў ядзернай зброі

21.07.2023 16:26
Самалёты суправаджалі знішчальнікі Вялікабрытаніі, Францыі і Румыніі.
-52   ()
В-52 ВПС ЗША (ілюстрацыя)Фота: Christopher Chambers/Shutterstock

Навучальныя палёты праводзіліся на стратэгічных бамбавіках ВПС ЗША B-52H Stratofortress. Самалёты суправаджалі знішчальнікі Вялікабрытаніі, Францыі і Румыніі.

ЗША рэгулярна праводзяць такія вучэнні, такім чынам правяраючы гатовасць сваіх сіл выконваць абавязкі перад саюзнікамі па НАТА. Акрамя таго, манёўры паляпшаюць здольнасць саюзнікаў рэагаваць на магчымыя небяспечныя сітуацыі ў розных частках свету.

Брытанію прадстаўлялі самалёты Eurofighter Typhoon, падняўшыяся з эстонскай авіябазы Эмары, Францыю – знішчальнікі Rafale, Румынію – знішчальнікі F-16, якія ўзляцелі літоўскай авіябазы ў Шаўляі. Дазапраўляліся знішчальнікі з авіязапраўшчыка A330 ВПС Францыі.

Нагадаем, B-52H Stratofortress – амерыканскі шматмэтавы стратэгічны бамбавік з вышынёй палёту 15 кіламетраў. Акрамя ядзернай зброі, самалёт здольны несці высокадакладныя боепрыпасы са звычайнай баявой часткай і паражаць стратэгічныя мэты, а таксама забяспечваць падтрымку войскаў на сушы і на моры. 

censor.net/эж