Беларуская Служба

У Латвіі выявілі заклікі далучацца да ПВК «Вагнер»

15.08.2023 15:13
Надоечы ў Польшчы затрымалі расіян, якія расклейвалі прапагандысцкія матэрыялы ПВК «Вагнер».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneFoto: Getmilitaryphotos/ Shutterstock

Служба дзяржбяспекі Латвіі (СДБ) выявіла ў інтэрнэце асобныя прамыя і ўскосныя заклікі далучыцца да расійскай групоўкі «Вагнер», паведамляе Delfi са спасылкай на прадстаўнікоў службы. Больш падрабязных каментароў Служба бяспекі не агучыла.

Прадстаўнікі СДБ толькі растлумачылі, што да гэтага часу ў Латвіі не было выяўлена якой-небудзь вонкавай рэкламы групоўкі, напрыклад, налепак або іншых прапагандысцкіх матэрыялаў.

У СДБ таксама нагадалі, што грамадзянам і неграмадзянам Латвіі забаронена служыць ва Узброеных сілах або вайсковай арганізацыі іншай дзяржавы, якая пагражае нацыянальнай бяспецы Латвіі. За парушэнне гэтай забароны прадугледжана крымінальная адказнасць – пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў.

Пакаранне ў выглядзе турэмнага тэрміну да дзесяці гадоў таксама прадугледжана за актыўны ўдзел ва ўзброеным канфлікце, што адбываецца за межамі Латвіі, накіраваным супраць тэрытарыяльнай цэласнасці або палітычнай незалежнасці краіны ці іншым чынам супярэчыць міжнароднаму праву, звязанаму з Латвіяй.

СДБ заклікае грамадзян паведамляць пра заўважаныя імі прапагандысцкія матэрыялы ці іншыя спробы завербаваць жыхароў Латвіі ў групоўку «Вагнер».

нг