Беларуская Служба

У Расіі разбіўся самалёт з Яўгенам Прыгожыным на борце. Усе пасажыры загінулі

23.08.2023 19:56
 "Так самалёт падае толькі ў выпадку поўнага і раптоўнага разбурэння асноўных сістэм кіравання".
Rosyjska agencja transportu lotniczego: w samolocie, który rozbił się nad obwodem twerskim, mógł być Prigożyn.
Rosyjska agencja transportu lotniczego: w samolocie, który rozbił się nad obwodem twerskim, mógł być Prigożyn.Forum/Zuma Press/Pool /Wagner Group+ telegram

Расавіяцыя паведаміла аб крушэнні ў Цвярской вобласці бізнес-джэта з Прыгожыным на борту. Як сцвярджае ведамства, на борце знаходзіліся 10 чалавек, з іх тры члены экіпажа. У спісе пасажыраў самалёта Embraer, які разбіўся ў Цвярской вобласці, значыўся Яўген Прыгожын, паведамляе Расавіяцыя.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, усе, хто знаходзіўся на борце, загінулі», – гаворыцца ў паведамленні.

Ваенны аглядальнік Рускай службы Бі-бі-сі Ілля Абішаў – аб крушэнні самалёта Прыгожына ў Цвярской вобласці:

«Мяркуючы па кадрах падзення самалёта, ён быў зусім накіравальны. Гэта не плоскі лейцар і не пікіраванне, у якія паветранае судна можа сарвацца пры памылцы пілатавання. Так самалёт падае толькі ў выпадку поўнага і раптоўнага разбурэння асноўных сістэм кіравання.

Калі праўда, што, як кажуць відавочцы, часткі самалёта працягвалі падаць ужо пасля таго, як фюзеляж ударыўся аб зямлю, гэта сведчыць аб тым, што разбурэнне адбылося ў паветры. У пераважнай большасці выпадкаў такое разбурэнне выклікае выбух – або на борце, або ў выніку пападання ракеты».

Крыніца: BBC News Руская служба

нг