Беларуская Служба

Эксперт: «Група Вагнера» пройдзе мадыфікацыю, але будзе выкарыстоўвацца расійскімі ўладамі

27.08.2023 17:04
Гібель Яўгена Прыгожына пацверджана афіцыйна на падставе аналізаў.
Brytyjski wywiad: z powodu braku pieniędzy Grupa Wagnera będzie musiała zmniejszyć swoją liczebność
Brytyjski wywiad: z powodu braku pieniędzy Grupa Wagnera będzie musiała zmniejszyć swoją liczebnośćShutterstock/Dmitriy Kandinskiy

Следчы камітэт Расіі афіцыйна пацвердзіў смерць Яўгена Прыгожына. Такую выснову зрабілі па выніках экспертыз 10 загінулых пры крушэнні самалёта ў Цвярской вобласці: усе асобы адпавядаюць спісу, заяўленаму ў палётным лісце.

Польскі эксперт у галіне бяспекі Яцэк Раўба (Jacek Raubo), аналітык парталу Defence24, ацаніў, што «Група Вагнера» пройдзе мадыфікацыю, але па-ранейшаму будзе выкарыстоўвацца расійскімі ўладамі. Ён таксама заявіў у эфіры Польскага радыё, што прычын гібелі Прыгожына мы можам ніколі не даведацца.

Эксперт адзначыў, што найміты занадта патрэбныя Уладзіміру Пуціну, іх будзе цяжка замяніць.

- Яны прыносяць карысць. Іх можна выкарыстоўваць дзеля дэстабілізацыі іншых дзяржаў, уплываць на палітыку такіх краін, як Францыі, у Афрыцы. Акрамя таго, гэта маштабныя шэрыя схемы, якія дазваляюць атрымліваць агромністыя даходы і ўдзельнічаць у розных падазроных інтарэсах па ўсім свеце. Так што група патрэбная, але непатрэбным стаў лідар, якога неабходна было ліквідаваць.

IAR/нг