Беларуская Служба

Прадстаўнік ЗША ў АБСЕ: Неабходна адказаць на гібрыдныя пагрозы з боку Расіі

02.09.2023 08:18
«Яны застаюцца вельмі, вельмі небяспечнымі і вельмі рэальнымі».
Ілюстрацыя Фота: Karolis Kavolelis/Shutterstock.com

Амерыканскі амбасадар у Арганізацыі па бяспецы і супрацы ў Еўропе Майкл Карпентэр заклікае дэмакратычныя краіны, у тым ліку членаў НАТА, адказаць на гібрыдныя пагрозы. У інтэрв'ю Польскаму радыё амбасадар ЗША прызнаў, што ад пачатку расійскага ўварвання ва Украіну пра гібрыдныя пагрозы гавораць менш.

«Але яны застаюцца вельмі, вельмі небяспечнымі і вельмі рэальнымі», – адзначыў Майкл Карпентэр.

-Польшча ведае гэта лепш, чым большасць краін. Такім чынам, НАТА, але таксама яшчэ больш шырокая кааліцыя краін-аднадумцаў, гэта значыць дэмакратычных краін, павінны працягваць адаптаваць свае інстытуты, каб быць устойлівымі да гібрыдных пагроз.

Амерыканскі амбасадар таксама прадставіў сваё меркаванне аб праблеме выбару новай краіны, якая будзе старшынстваваць у працы АБСЕ. З новага году Арганізацыю павінна была ўзначаліць Эстонія, але Расія і Беларусь блакуюць яе кандыдатуру. Выбары старшыні АБСЕ адбываюцца кансэнсусам.

«Эстонія была б ідэальным выбарам. Пакуль мы засяродзімся на яе падтрымцы. Але калі яна ў канцы канцоў не зможа прайсці галасаванне з-за таго, што будзе супраціў Расіі, мы знойдзем рашэнне», – заявіў Майкл Карпентэр.

Амерыканскі дыпламат перакананы, што АБСЕ не пагражае параліч і што 1 студзеня кіраванне арганізацыяй прыме новы старшыня. Старшынства ў АБСЕ доўжыцца адзін год, арганізацыю ўзначальвае міністр замежных спраў краіны-старшыні.

IAR/нг