Жыхары вострава асцерагаюцца, што судна, якое зайшло ў порт, занята службамі, адказнымі за будаўніцтва новага пункта прыёму мігрантаў.
– На гэтым караблі, які належыць Guardia di Finanza, знаходзяцца прадстаўнікі дзяржаўных структур, якія адказваюць за будаўніцтва месца, куды паедуць мігранты. Яны [пратэстоўцы] кажуць: «спыніце мігрантаў. Мы іх не хочам», – сказала яна.
Жыхарка Лампедузы, якая ўдзельнічала ў акцыі пратэсту, падкрэсліла, што яна супраць пропуску ваеннай тэхнікі і салдат на востраў: «Мы спрабуем спыніць праезд ваеннага грузавіка і вайскоўцаў, якія прыехалі сюды на дапамогу імігрантам. Нам не трэба больш імігрантаў. Нам трэба дапамагчы Лампедузе развіць турызм».
Наступны суразмоўца патлумачыў, што на востраве ўжо ёсць адна «гарачая кропка», прыёмная здольнасць якой даўно перавышана: «У нас ёсць хот-спот, які можа прыняць 500 чалавек, і мы ўжо прынялі 7 тысяч. Калі пабудуюць нешта такое, што зможа прыняць больш людзей, у нас будзе 14-15 тысяч чалавек. Нам хапіла. Мы не хочам быць часткай гэтага, таму мы пратэстуем».
Прыёмны пункт, які гавораць жыхары, будзе пабудаваны на тэрыторыі, якая належыць арміі. Улады, як сцвярджалі ў размове людзі, якія сабраліся ў порце, не ўдакладнілі, дзе будзе размешчаны такі пункт і для чаго ён будзе прызначаны. У дэманстрацыі прынялі ўдзел некалькі сотняў чалавек.
За апошнія дні на Лампедузу прыбыло больш за 8500 мігрантаў – гэта больш, чым насельніцтва выспы. У нядзелю Лампедузу з-за крызісу наведаюць кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен і прэм'ер-міністр Італіі Джорджыя Мелоні.
IAR /вх