- У выніку начной расійскай атакі на Львоў з выкарыстаннем беспілотнікаў адзін чалавек быў паранены. Пацярпелы мае адкрыты пералом канечнасці і знаходзіцца ў бальніцы; стан яго здароўя ацэньваецца як цяжкі, – заявілі ў аўторак губернатар Львоўскай вобласці Андрэй Казіцкі і мэр Андрэй Садовы.
Мэтай абстрэлу стаў прамысловы склад. У гэтым аб'екце адбыўся пажар. З-пад завалаў разбуранага будынка былі выратаваны двое мірных жыхароў – жанчына і мужчына. Паводле папярэдніх звестак, жанчына не пацярпела, а мужчыну даставілі ў бальніцу, паведаміў Казіцкі ў Тэлеграме.
Як паведамляюць украінскія СМІ, выбухі ўначы таксама прагрымелі ў Крывым Рогу, Адэсе, Краматорску, Славянску і Харкаве. Паведамленняў аб гібелі мірных жыхароў на дадзены момант няма.
ав