Беларуская Служба

Раніцай украінцы абстралялі Крым ракетамі. Гэта ўжо другая падобная атака за апошнія дні.

23.09.2023 11:17
Украінцы б'юць па вайсковых абʼектах на акупаваным Расіяй паўвостраве.
.
Ілюстрацыя. Паўвостраў Крымфота: By Relief map of Crimea.jpg: Виктор Вderivative work: Aotearoa - Relief map of Crimea.jpgUkraine. Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=31487319

Украінцы б'юць па вайсковых абʼектах на акупаваным Расіяй паўвостраве. Яны знішчаюць тэхніку і групы салдат праціўніка.

Раніцай у акупаваным Севастопалі прагрымелі выбухі. Жыхары паведамляюць, што з прыморскага раёна горада падымаецца дым.

Учора ўкраінскія ракеты разарваліся ў Севастопалі. Яны білі па галоўным штабе Чарнаморскага флоту Расіі. Паводле звестак украінскай выведкі, там загінулі 9 расійскіх афіцэраў, 16 атрымалі раненні, у тым ліку генералы.

На гэтым тыдні ўкраінцы таксама атакавалі ракетамі і беспілотнікамі расійскі ваенны аэрапорт у Крыме. Выкарыстоўваюцца ракеты Storm Shadow.

На мінулым тыдні ўкраінскія сілы пашкодзілі два расійскія караблі, у тым ліку падводную лодку, якія прышвартаваліся ў крымскім порце.

Тым часам уначы расіяне атакавалі цывільныя абʼекты ў глыбіні Украіны, у тым ліку ракетамі і беспілотнікамі ў Адэскай і Днепрапятроўскай абласцях.

У выніку ўчорашняга расійскага ракетнага абстрэлу Крамянчука пацярпелі больш за 30 чалавек.

яс