«Мы ўсе вамі ганарымся. Украіна вам удзячная», – сказаў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў Дзень Узброеных сіл Украіны вайскоўцам, якіх узнагародзіў сёння ордэнамі. Ён падкрэсліў іх гераізм і стойкасць:
- Вам удзячная ўся Украіна. Наша краіна будзе рабіць абсалютна ўсё, каб усе пакаленні ўкраінцаў заўсёды памяталі і шанавалі жыццё кожнага ваяра, кожнага героя, які аддаў сваё жыццё на полі бітвы за Украіну, за нашу свабоду, за будучыню. Прашу ўшанаваць хвілінай маўчання ўсіх нашых загінуўшых воінаў. Слава Украіне! Героям Слава!
У Дзень Узброеных сіл Украіны прэзідэнт Уладзімір Зяленскі наведаў украінскіх вайскоўцаў у шпіталі. Ён паразмаўляў з імі аб іх службе, стане здароўя, патрэбах і ўмовах лячэння.
«Я ўдзячны арміі за службу, за абарону Украіны. Кожны з нас, увесь украінскі народ, удзячны за ваш гераізм», – сказаў ён.
яс