Група хакераў, звязаных з ФСБ Расіі, здзейсніла хакерскія атакі і спрабавала праслухаць прыватныя размовы брытанскіх палітыкаў, дзяржслужачых, журналістаў і супрацоўнікаў няўрадавых арганізацый, – паведаміла ў чацвер, 7 снежня, МЗС Вялікабрытаніі.
Мэтай хакерскіх атакі было ўмяшанне ў брытанскі палітычны працэс. Міністэрства замежных справаў патлумачыла, што хоць некаторыя атакі прывялі да ўцечкі дакументаў, спробы ўмяшання праваліліся.
Узлом быў ажыццёўлены групай Star Blizzard, якая кантралюецца Цэнтрам 18 – падраздзяленнем ФСБ, адказнае за шэраг аперацый па кібершпіянажу, накіраваных супраць Злучанага Каралеўства.
Міністр замежных спраў Джэймс Кэмеран назваў спробы РФ умешвацца ў брытанскую палітыку «абсалютна непрымальнымі» і паведаміў, што выклікаў у сувязі з дадзенымі абвінавачваннямі расійскага пасла.
У сувязі з дадзенымі абвінавачваннямі Вялікабрытанія ўвяла санкцыі ў дачыненні да датычных асоб. У чорны спіс унесены афіцэр ФСБ Руслан Перацяцько і член Star Blizzard Андрэй Карынец, які падазраецца ў здзяйсненні атак.
Прэм'ер-міністр Злучанага Каралеўства Рышы Сунак паведаміў журналістам, што давярае ахоўным механізмам дзяржавы, і выказаў упэўненасць, што сам не пацярпеў ад кібератак.
iar/pap/dw/эж