Беларуская Служба

Камандуючы Сухапутнымі сіламі УСУ: Абстаноўка на ўсходзе застаецца складанай

10.12.2023 17:38
«Праціўнік не спыняе наступальных дзеянняў па ўсім фронце», – паведаміў камандуючы Сухапутнымі войскамі генерал-палкоўнік Аляксандр Сырскі.
Ілюстрацыя Фото: PAP/EPA/PAVLO PAKHOMENKO

«Аператыўная абстаноўка на Усходзе застаецца складанай. Праціўнік не спыняе наступальных дзеянняў па ўсім фронце», – паведаміў камандуючы Сухапутнымі войскамі генерал-палкоўнік Аляксандр Сырскі.

Паводле Сырскага, сумесна з камандзірамі, якія трымалі абарону на ўсходнім напрамку, яны дэталёва прааналізавалі абстаноўку і разгледзелі варыянты далейшых дзеянняў.

«Сумесна прыняты неабходныя рашэнні і прыняты меры па забеспячэнні ўстойлівасці нашай абароны, захаванасці жыцця нашых воінаў і рацыянальнага выкарыстання боепрыпасаў», – гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, амерыканскі Інтстытут вывучэння вайны паведамляў, што расійскія акупанты аднаўляючы наступ на па ўсёй працягласці фронту намагаюцца аднавіць ініцыятыву на полю бою да прэзідэнцкіх выбараў у Расіі, якія адбудуцца ў сакавіку.

pap/censor.net/эж