Па інфармацыі выдання Financial Times, у апошнія тыдні ЗША ў прыватных перамовах займаюць усё больш настойлівую пазіцыю па пытаннях канфіскацыі, сцвярджаючы на пасяджэннях «Вялікай сямёркі», што ёсць спосаб ажыццявіць яе «у адпаведнасці з міжнародным правам».
Як распавёў FT неназваны чыноўнік, у Вашынгтоне мяркуюць, што рашэнне па канфіскацыі актываў можна прыняць у кароткія тэрміны. Паводле яго слоў, гэтае пытанне можа абмяркоўвацца на магчымай сустрэчы лідараў сямёркі, прымеркаванай да другой гадавіны вайны.
нг