Колькасць выбухаў у Нідэрландах вырасла амаль утрая за год, і яны звязаны з разборкамі ў крымінальным асяроддзі, сцвярджае паліцыя. Да 1 снежня гэтага года па ўсёй краіне адбылося 622 выбухі (228 за ўвесь 2022 год).
У гэтыя выходныя выбухі прагрымелі, сярод іншага: у Амстэрдаме, Ратэрдаме, Гаазе, Алмерэ і Дордрэхце. Бомбы закладваюцца пераважна пад дамамі і крамамі. Такім чынам на пераломе 2020 і 2021 гадоў былі атакаваныя некалькі крамаў, якія гандлююць польскімі прадуктамі.
З таго часу колькасць закладзенай выбухоўкі пастаянна павялічваецца. Прадстаўнік паліцыі кажа пра трывожную тэндэнцыю. «Асноўная прычына – частыя канфлікты ў крымінальным асяроддзі. На заднім плане – нарказлачынствы, незаконны гандаль адзеннем, вымагальніцтва і запалохванне», – чытаем у прэс-рэлізе.
Часцей за ўсё выбухі адбываюцца ў Ратэрдаме. Мэр горада Ахмед Абуталеб наўпрост звязвае іх з бойкамі паміж наркамафіямі. Наступныя месцы ў бясслаўным спісе – Амстэрдам і Гаага.
ав