Украіна рыхтуецца да свята Раства.
Псіхолаг Алена Шаршнёва адзначае, што вораг забраў украінцам права на спакой, але не забраў права на свята. Але, як святкаваць, калі ў каго ёсць дакоры сумлення, што ў вайну не выпадае. Псіхолаг у эфіры інфармацыйнага тэлемарафону падказвае, што можна святкаваць на карысць для сябе і для іншых.
- Калі вы хочаце, каб гэтыя святы былі на дабро, то правядзіце іх так, каб яны вас напоўнілі, а не спустошылі – як кажуць, што пасля свят трэба 4 дні адпачываць, не – гэта не той выпадак. Святы даюць вам повад зрабіць штосьці добрае для свету. Дзеці малююць святочныя малюнкі на перадавую, дарослыя могуць зрабіць святочныя данаты крыху большыя чым звычайна. Кожны можа паехаць у шпіталь павіншаваць са святамі вайсковых, або, проста, падараваць свята нейкай бабульцы.
Алена Шаршнёва падкрэслівае, што свята неабходна для псіхікі чалавека.
яс