Паводле паведамлення камандавання, учора габонскі танкер «Saibaba», які плавае пад індыйскім сцягам, быў пашкоджаны беспілотнікам. Пацярпелых няма.
Танкер «Blaamanen», які плавае пад нарвежскім сцягам, таксама падвергся нападу, але беспілотнік не трапіў у карабель. Гэта была 14-я і 15-я атакі на цывільныя караблі еменскіх паўстанцаў-хусітаў з 17 кастрычніка.
Амерыканскі эсмінец «Laboon», які патруляваў гэты раён, збіў чатыры беспілотніка, запушчаныя з раёнаў, падкантрольных хусітам.
Цэнтральнае камандаванне таксама паведамляе, што дзве балістычныя ракеты былі выпушчаныя з Емена ў бок марскіх шляхоў. Караблі не пацярпелі.
ПР/юл