Беларуская Служба

Сёння за вігілійны стол сядуць таксама праваслаўныя і грэка-католікі

24.12.2023 10:12
Украінскія праваслаўныя і грэка-каталікі ўпершыню святкуюць Каляды па Грыгарыянскім календары
Ілюстрацыйнае фотаEPA/SERGEY DOLZHENKO Dostawca: PAP/EPA.

Сёлета ўкраінскія вернікі цэркваў усходняга абраду ўпершыню адзначаюць святы паводле грыгарыянскага календара.

Пробашч грэка-каталіцкай парафіі ў Любліне Стэфан Батрух кажа, што сёння будзе нядзельная імша, пасля якой адбудзецца ўрачыстае набажэнства. «Ялінка ёсць, будзем дзяліцца прасфорай. У сувязі з тым, што ва ўсходняй традыцыі для літургіі выкарыстоўваецца квашаны хлеб, выпякаецца адмысловая булачка. Гэта тое, чым вернікі дзеляцца і выказваюць адзін аднаму пажаданні. У адрозненні ад лацінскай традыцыі, дзе падчас імшы «выкарыстоўваецца аплатак», - тлумачыць Стэфан Батрух.

1 верасня Украінская Грэка-Каталіцкая Царква і Праваслаўная Царква Украіны прынялі новаюліянскі каляндар для вызначэння пастаянных свят. Гэты каляндар - за некаторымі выключэннямі - супадае з грыгарыянскім.

Гэта значыць, што ўкраінцы абедзвюх канфесій будуць святкаваць Каляды 25 снежня разам з каталікамі, а вось наступны год Вялікдзень будуць святкаваць асобна.

Парафіі, верныя Маскоўскаму патрыярхату, засталіся пры юліянскім календары.

ПР/юл