Беларуская Служба

Расійскія акупанты працягваюць абстрэльваць украінскія гарады

24.12.2023 09:47
За мінулыя суткі войскі праціўніка 88 разоў абстралялі толькі Херсонскую вобласці з авіяцыі, танкаў, артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/OLEG PETRASYUK Dostawca: PAP/EPA.

У ноч з суботы на нядзелю расійскія войскі абстралялі цэнтральную частку горада Херсон на поўдні Украіны. Тры чалавекі загінулі, паведаміў старшыня Херсонскай абласной адміністрацыі Аляксандр Пракудзін. Ён дадаў, што за мінулыя суткі ў Херсонскай вобласці агулам загінулі чацвёра мірных жыхароў, дзевяць атрымалі раненні.

Артылерыйскі снарад трапіў у прыватны дом. 87-гадовы мужчына і яго 81-гадовая жонка загінулі на месцы. Цела яшчэ аднаго мужчыны было знойдзена падчас пошукава-выратавальных работ у іншым пашкоджаным будынку ў цэнтры горада. Гэта трэці загінулы ў выніку начнога абстрэлу, паведаміў Пракудзін .

Усяго за мінулыя суткі войскі праціўніка 88 разоў абстралялі гарады Херсонскай вобласці з авіяцыі, танкаў, артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню, мінамётаў і беспілотнікаў. Сярод дзевяці пацярпелых - адно дзіця, дадаў у іншым ранішнім паведамленні кіраўнік рэгіянальных уладаў

Паветраныя сілы УСУ паведамляюць, што ў ноч на нядзелю расійскія акупанты атакавалі Украіну 15 ударнымі дронамі тыпу «шахед» з раёна горада Прыморска-Ахтарск у Краснадарскім краі.

Украінскія вайскоўцы паведамляюць, што 14 з 15 беспілотнікаў былі збітыя.

Па дадзеных Паветраных сіл, дроны знішчаны над тэрыторыяй Мікалаеўскай, Кіраваградскай, Запарожскай, Днепрапятроўскай і Хмяльніцкай абласцей.

РАР/юл