Беларуская Служба

Зяленскі падзякаваў партнёрам за дапамогу 

24.12.2023 15:54
Украінскі прэзідэнт падзякаваў усім краінам, хто дапамагае, змагаецца і працуе для абароны Украіны.
Ілюстрацыйнае фотаhttps://t.me/V_Zelenskiy_official

Уладзімір Зяленскі падзякаваў урадам Германіі, Фінляндыі і Нідэрландам за новую ваенную дапамогу.

Украінскі прэзідэнт меў тэлефонную размову з прэм'ер-міністрам Нідэрландаў Маркам Рутэ, падчас якой падзякаваў ураду Нідэрландаў за рашэнне пачаць падрыхтоўку першых 18 знішчальнікаў F-16 да перадачы Украіне.

Зяленскі таксама падзякаваў Нідэрландам за актыўную падтрымку пачатку перамоў аб уступленні Украіны ў ЕС і падкрэсліў важнасць як мага хутчэйшага прадстаўлення Украіне доўгатэрміновай дапамогі ЕС у памеры 50 мільярдаў еўра.

Германіі прэзідэнт Украіны падзякаваў за пастаўкі зенітных танкаў Gepard, артылерыйскіх снарадаў ды іншай неабходную зброю. ФРГ таксама адправіла ва Украіну амерыканскую сістэму СПА Patriot. Зяленскі падкрэсліў, што сістэма СПА, якая добра функцыянуе, з'яўляецца ключом да заканчэння вайны.

юл