У акупаванай Феадосіі ў Крыме ноччу 26 снежня ўкраінская армія знішчыла вялікі дэсантны карабель «Новачаркаск» расійскага Чарнаморскага флоту. Афіцыйна вядома, што цэль знішчыла ўкраінская тактычная авіяцыя.
Выбухі на судне былі моцнымі, у сувязі з чым у крымскіх сацсетках выказалі здагадку, што карабель мог перавозіць іранскія дроны-камікадзэ Shahed.
Актуальна расіяне цалкам перакрылі мост праз Керчанскі праліў і ачапілі раёны вакол феадасійскага порта.
Камандуючы Паветранымі сіламі УС Украіны генерал-лейтэнант Мікалай Аляшчук падзякаваў за «філігранную працу» ўкраінскіх пілотаў.
«А флоту на Расіі становіцца ўсё менш! Гэтым разам услед за флагманам ЧФ РФ – крэйсерам «Масква», ідзе вялікі дэсантны карабель «Новачаркаск». Апранайце штаны і »па-хатняму з'язджайце« з нашага Крыму, пакуль яшчэ не позна», – напісаў камандуючы.
Мінабароны Расіі пацвердзіла атаку на карабель, але традыцыйна сціпла заявіла, што «Новачаркаск!» «атрымаў пашкоджанне» падчас «адбівання ўдару УСУ з прымяненнем авіяцыйных кіраваных ракет».
вс