Беларуская Служба

33 маракі расійскага карабля «Новачаркаск» лічацца зніклымі без вестак

27.12.2023 10:06
СМІ назвалі колькасць ахвяр на караблі «Новачаркаск» у Феадосіі.
      .  2010
Вялікі дэсантны карабель «Новачаркаск» у порце Новарасійска. Жнівень 2010 годаcommons.wikimedia.org/Александр Вепрёв/CC BY-SA 3.0

33 маракі лічацца зніклымі без вестак, 23 чалавекі параненыя, адзін загінуў у выніку ўкраінскай атакі на карабель «Новачаркаск» у порце Феадосіі, піша выданне незалежных расійскіх журналістаў ASTRA.

Паводле выдання, на месцы знойдзеныя абломкі ракеты Storm Shadow.

Па інфармацыі канала, у момант атакі ноччу 26 снежня на вялікім дэсантным караблі «Новачаркаск» знаходзілася 77 маракоў. Па даных выдання, 33 з іх цяпер лічацца зніклымі без вестак, 19 параненыя. Загінула ў выніку атакі 64-гадовая працаўніца аховы порта, яшчэ 4 цывільныя параненыя.

Карабель «Новачаркаск» цалкам выгарэў і затануў. Эксперты мяркуюць, што на караблі маглі быць беспілотнікі ці ракеты, выбух якіх стварыў дэтанацыю.

Расійскі бок сцвярджае, што ў выніку атакі на «Новачаркаск» адзін чалавек загінуў, двое атрымалі раненні, а сам карабель атрымаў «пашкоджанні».

яс/Наша ніва