Беларуская Служба

ААН заклікала Ізраіль спыніць гвалт супраць палестынскага народа

28.12.2023 15:30
Паводле арганізацыі, на Заходнім беразе ракі Іардан парушаюцца правы чалавека.
ААН заклікала Ізраіль спыніць гвалт супраць палестынскага народаPAP/EPA/ATEF SAFADI

Паводле справаздачы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, стандарты ў галіне правоў чалавека на Заходнім беразе ракі Іардан імкліва пагоршыліся. У сваёй заяве ААН заклікала Ізраіль спыніць гвалт супраць палестынскага народа на акупаваных тэрыторыях.

Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Фолькер Цюрк нагадаў, што з пачатку вайны паміж Ізраілем і арганізацыяй «ХАМАС» на Заходнім беразе былі забітыя тры сотні палестынцаў. Большасць з іх – у ходзе аперацый ізраільскіх Службаў бяспекі.

ААН непакоіць таксама выкарыстанне ваеннай тактыкі, зброі, непрапарцыйна прымусовых мер і дыскрымінацыйных абмежаванняў для забеспячэння выканання законаў.

Раней Ізраіль сцвярджаў, што яго дзеянні на Заходнім беразе ракі Іардан носяць прэвентыўны характар і накіраваны на абмежаванне пагроз.

IAR/аз

У Сектары Газа больш за 200 забітых за апошнія 24 гадзіны

24.12.2023 09:14
 Баі працягваюцца ў гарадах Газа і Хан-Юнус, якія Ізраіль лічыць асноўнымі пунктамі супраціву арганізацыі ХАМАС.