Беларуская Служба

Ракетай, якая зайшла на тэрыторыю Польшчы з Украіны, хутчэй за ўсё была расійская крылатая ракета Х-22 або Х-101

29.12.2023 19:42
Гэтыя ракеты запускаюцца ў тым ліку са стратэгічных бамбавікоў Ту-95.
Bombowiec strategiczny Tu-95MS
Bombowiec strategiczny Tu-95MSShutterstock/Oleg Dorokhin

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ракетай, якая зайшла на тэрыторыю Польшчы ў пятніцу раніцай, хутчэй за ўсё была расійская крылатая ракета Х-22 або Х-101. Аб гэтым паведаміў польскі тэлеканал Polsat News са спасылкай на свае крыніцы.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі з вайсковых крыніц, ракета праляцела ўздоўж мяжы, парушыўшы польскую паветраную прастору. Пасля змены траекторыі яна вярнулася на тэрыторыю Украіны і, хутчэй за ўсё, там была збітая ўкраінскай сістэмай СПА.

Х-22 і Х-101 – звышгукавыя ракеты паветранага базавання. Яны запускаюцца ў тым ліку са стратэгічных бамбавікоў Ту-95.

вс