Беларуская Служба

СМІ: 32 украінскія беспілотнікі атакавалі чатыры расійскія вобласці

30.12.2023 12:03
Пра гэта паведаміў у суботу сайт «Украінскай праўды» са спасылкай на Міністэрства абароны Расіі.
.
У. ПуцінFoto: PAP/EPA/GAVRIIL GRIGOROV / SPUTNIK / KREMLIN POOL

Расійскае ведамства паведаміла, што супрацьпаветраная абарона Расіі знішчыла або перахапіла 32 украінскія беспілотнікі над Бранскай, Арлоўскай, Курскай і Маскоўскай абласцямі.

Губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў, якога цытуе ўкраінскі партал «Суспільне», заявіў у ноч з пятніцы на суботу, што сістэмы супрацьпаветранай абароны «збілі шэраг паветраных цэляў на падыходзе да горада Белгарад і, па папярэдніх дадзеных, адзін чалавек загінуў і чацвёра атрымалі раненні».

Украінскае тэлебачанне «Espreso» паведаміла са спасылкай на расійскія каналы ў Тэлеграме, што аб'ектам нападаў у Бранску стаў завод «Кремний ЭЛ», які вырабляе камплектуючыя для ракет «Іскандэр». Гэта адзін з найбуйнейшых заводаў мікраэлектронных камплектуючых у Расіі.

ав

Польскія еўрадэпутаты патрабуюць узмацнення санкцый Еўрасаюза супраць Беларусі за саўдзел у нападзе Расіі на Украіну

30.12.2023 08:55
З моманту нападу на Украіну ЕС увёў 12 пакетаў санкцый у дачыненні да Расіі і тры пакеты ў дачыненні да рэжыму ў Мінску. 

Генеральны сакратар ААН рашуча асудзіў апошнія масіраваныя расійскія напады на Украіну

30.12.2023 09:31
Падчас апошняй хвалі нападаў Расія выпусціла па тэрыторыі Украіны 158 беспілотнікаў і ракет.