Беларуская Служба

У выніку ўкраінскай атакі мог загінуць начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Расіі

05.01.2024 13:53
Расійскія блогеры пішуць, што ў Крыму на двух аб'ектах загінулі 23 расійскіх вайскоўцаў, пяцёра з іх – высокапастаўленыя афіцэры
Аўдыё

4 студзеня ўкраінцы правялі масавую атаку з выкарыстаннем дронаў і ракет па Крыму ды памежных з Украінай расійскіх абласцях. Міністэрства абароны РФ паведаміла, што СПА  знішчыла і перахапіла 36 украінскіх беспілотнікаў над Крымам і адзін над Кубанню.

Сёння ў расійскіх СМІ пачала з'яўляцца інфармацыя аб тым, што насамрэч не ўсе беспілотнікі былі збітыя. Паведамляецца, што на Крыме 3 беспілотнікі трапілі ў цэль. Пацярпелі ваенныя аб'екты непадалёк ад Севастопаля.

У выніку ўдару загінулі 23 вайскоўцаў, пяцёра з іх - высокапастаўленыя афіцэры,  і не менш за 9 спецназаўцаў. Апроч таго расійскія войскі страцілі некалькі элементаў СПА і РЭБ.

Таксама расійскія блогеры пачалі распаўсюджваць інфармацыю пра тое, што падчас учорашняй атакі на Крым нібыта загінуў Валерый Герасімаў, які з'яўляецца начальнікам Генеральнага штаба Узброеных сіл Расіі і першым намеснікам міністра абароны Расіі.

На дадзены момант інфармацыя афіцыйна не пацверджаная.

юл