Беларуская Служба

Зяленскі быў бы вельмі шчаслівы, калі б Трамп завяршыў вайну за 24 гадзіны

29.01.2024 16:04
Прэзідэнт Украіны адзначыў, што ён ведае дакладна, якую цану плаціць яго краіна за вайну кожныя суткі.
Donald Trump
Donald TrumpShutterstock/Evan El-Amin

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што будзе «вельмі шчаслівы», калі Трампу сапраўды ўдасца завяршыць вайну за 24 гадзіны. Аб гэтым ён сказаў у інтэрв'ю нямецкаму тэлеканалу ARD.

Журналістка нагадала Зяленскаму словы Трампа аб тым, што ён зможа скончыць вайну за 24 гадзіны. І спытала ў прэзідэнта Украіны, ці давярае ён былому прэзідэнту ЗША. Той адказаў, што гатоў размаўляць з Трампам.

«Скажу вам шчыра – калі яго фармат або яго формула прывядуць да міру, і яму сапраўды дастаткова 24 гадзіны, то я буду вельмі шчаслівым прэзідэнтам. Вельмі шчаслівым. Таму што я ведаю, колькі за адны суткі мы губляем людзей. Я ведаю, колькі гэта каштуе. Таму я буду шчаслівы, калі нехта пакажа, як скончыць вайну за 24 гадзіны. Хто ведае», – адказаў прэзідэнт.

Пасля гэтага журналістка спытала, ці Украіна захоўвае сувязь з Трампам, на што Зяленскі адказаў, што ў іх з экс-прэзідэнтам ЗША была адна размова падчас візіту ў Злучаныя Штаты.

«Гэта было яшчэ да (прызначэння – рэд.) Байдэна. У мяне была сустрэча, калі я быў прэзідэнтам, і ён быў прэзідэнтам. Гэта была адна сустрэча з нашымі камандамі, нармальная была сустрэча, прадуктыўная. Праўда, потым быў сурʼёзны скандал пасля сустрэчы», – сказаў Зяленскі.

Нагадаем, раней кандыдат у прэзідэнты Дональд Трамп паабяцаў скончыць вайну ва Украіне за 24 гадзіны, калі стане прэзідэнтам. Ён заявіў, што «добра» ведае і расійскага, і ўкраінскага прэзідэнтаў. І «100%» зможа скончыць вайну за гэты час.

Як паведамляў УНІАН, у сваім інтэрвʼю прэзідэнт Украіны таксама прапанаваў перадаць Украіне сацдапамогу, якую бежанцы атрымліваюць за мяжой. Гэта, паводле слоў прэзідэнта, дапамагло б украінскай эканоміцы. Акрамя таго, ён заявіў, што мабілізацыя павінна быць справядлівай, каб ухілістаў не шукалі на вуліцах.

УНІАН

нг