Беларуская Служба

Першы алімпійскі медаль для Польшчы заваявала байдарачніца

29.07.2024 08:47
 Клаўдзія Зваліньска здабыла першы медаль, заняўшы другое месца ў фінале спаборніцтваў грабнога слаламу.
Клаўдзія Зваліньска PAP/Adam Warżawa

Другі дзень летніх Алімпійскіх гульняў у Парыжы стаў шчаслівым для Польшчы. Клаўдзія Зваліньска здабыла першы медаль, заняўшы другое месца ў фінале спаборніцтваў грабнога слаламу. Лідары медальнага заліку – японцы.

У Парыжы заўзятары святкавалі першы сярэбраны медаль Польшчы ў бела-чырвонай фан-зоне. «Цудоўна, што ў нас першы медаль. Гэта была захапляльная гонка. Я ганаруся і чакаю большага. Я вельмі шчаслівая, пацяклі слёзы», – так пракаментавалі поспех Клаўдзіі Звалінскай заўзятары. Яны парадаваліся і перамозе валейбалістак, якія паспяхова выступілі ў матчы з японкамі.

У другім дні гульняў дамінавала Японія. Японцы выйгралі два залатыя медалі – адзін у скейтбордзе і другі ў фехтаванні, што вывела іх на першае месца ў медальным заліку. Далей ідуць Аўстралія і ЗША. Французы засталіся на чацвёртым месцы, радуючыся поспехам сваёй зоркі, плыўца Леона Маршана ў індывідуальнай гонцы на 400 метраў комплексам. Польшча займае ў табліцы 16-е месца.

ав