Беларуская Служба

Дарадца прэзідэнта Украіны: Мы хочам заахвоціць Расію да сумленных перамоваў

16.08.2024 18:01
Дарадца прэзідэнта Украіны заявіў, што ўкраінскі наступ у Курскай вобласці закліканы заахвоціць Расію пачаць «справядлівыя мірныя перамовы».
Дарадчык кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк Telegram/Михайло Подоляк

 Міхаіл Падаляк дадаў, што ваенныя сродкі ціску - акрамя эканамічных і дыпламатычных - могуць узмацніць украінскую пазіцыю падчас магчымых перамоваў.

Дарадца Уладзіміра Зяленскага падкрэсліў, што Украіна не зацікаўленая ў акупацыі расійскіх тэрыторый. «Мы вядзем толькі абарончую вайну, строга ў рамках міжнароднага права. Але калі мы гаворым пра патэнцыйныя перамовы, я падкрэсліваю, патэнцыйныя, то трэба будзе пасадзіць Расійскую Федэрацыю за стол насупраць. На нашых умовах. Мы, вядома, не маем намеру іх упрошваць, але ў нас ёсць правераныя і эфектыўныя сродкі прымусу», — напісаў на платформе X Міхаіл Падаляк.

Украінскі палітык таксама падкрэсліў, што дзеянні ўкраінскай арміі на расійскай тэрыторыі аказваюць значны ўплыў на грамадскую думку ў Расіі. «Калі вайна дакацілася да іх тэрыторыі, расіяне былі відавочна напалоханыя. Яшчэ адным аргументам для пачатку перамоваў будуць негатыўныя змены ў псіхічным стане расійскага насельніцтва», — сказаў дарадца прэзідэнта Украіны.

Украінскае войска працягвае наступ у расійскай Курскай вобласці, у той жа час расійская армія не адмаўляецца ад удараў ва ўкраінскай Данецкай вобласці. На думку экспертаў, нягледзячы на ​​страту ўласнай тэрыторыі, расіянам няпроста адмовіцца ад планаў захопу Данбасу.

ав