Беларуская Служба

35 гадоў таму жыхары краін Балтыі стварылі ланцуг «Жывых рук»

23.08.2024 10:24
Сёння краіны Балтыі адзначаюць 35-годзьдзе стварэння Балтыйскага ланцугу, які сфармавалі жыхары гэтых краін.
  23  1989
Балтыйскі шлях 23 жніўня 1989 у ЛітвеRimantas Lazdynas/Wikipedia Commons/CC BY-SA 3.0

Два мільёны чалавек паміж Вільняй і Талінам узяліся за рукі, каб паказаць сваю незадаволенасць савецкай уладай.

Балтыйскі ланцуг, які ў Літве таксама называюць Балтыйскім шляхам, меў даўжыню больш за 600 кіламетраў. Гісторык Томаш Бажэроцкі з Віленскага ўніверсітэту кажа Польскаму радыё, што гэтая акцыя стала адной з падзей, якія прывялі да аднаўлення незалежнасці балтыйскіх краін.

«Балтыйскі шлях меў на мэце прыцягнуць увагу заходняй грамадскасці да таго, што Літва, Латвія і Эстонія былі незаконна далучаныя да Савецкага Саюза ў адпаведнасці з пактам Молатава-Рыбентропа», — дадае адмысловец.

У сувязі з 35-годдзем Балтыйскага ланцуга ўвечары на віленскай кафедральнай плошчы адбудзецца канцэрт пад назвай «650 кіламетраў свабоды».

ПР/юл