Беларуская Служба

На тэрыторыі шведскай школы падстрэлены падлетак

04.09.2024 12:00
Меркаванага злачынца затрымалі на месцы, а злачынства кваліфікавалі як замах на забойства.
.
.geralt/pixabay.com/CC0

Падлетак быў падстрэлены ў сераду раніцай у закрытым пакоі пачатковай школы ў Худынге недалёка ад Стакгольма, паведаміла шведская паліцыя.

У заяве падкрэсліваецца, што на момант прыбыцця паліцыі пацярпелы быў паранены і быў у свядомасці. Меркаванага злачынца затрымалі на месцы, а злачынства кваліфікавалі як замах на забойства.

Муніцыпалітэт Худынге, кіруючы орган школы, паведаміў на сваім сайце, што вучань быў паранены стрэлам з пнеўматычнай зброі. Затым гэтую інфармацыю выдалілі, падкрэсліўшы, што падрабязнасці пра тып зброі «не зусім зразумелыя».

Ва ўстанове была створана крызісная брыгада, дзецям аказвалася псіхалагічная дапамога.

Газета Aftonbladet паведаміла, што здарэнне адбылося ў прыбіральні.

Гэтую пачатковую школу наведваюць 900 дзяцей. Перастрэлак і іншых сутычак паміж злачыннымі групоўкамі ў гэтым раёне пакуль не было.

ав