Беларуская Служба

Ці расійскія пранкеры падманулі Сікорскага? МЗС разглядае гэта як дыпфейк

13.09.2024 16:38
Расійскія пранкеры сцвярджаюць, што размаўлялі з кіраўніком польскай дыпламатыі Радаславам Сікорскім, выдаючы сябе за былога прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneIvan Marc/shutterstock.com

На запісе, які выкладзены ў інтэрнэт, пранкер задае пытанні пра дапамогу Кіеву, а менавіта, ці можа Польшча адправіць ва Украіну сваіх салдат для дапамогі ў барацьбе з Расіяй. Міністр рашуча выключыў такую ​​магчымасць.

Таксама абмяркоўваліся наступныя пытанні: уступленне Украіны ў ЕС, ядзерная зброя ў Польшчы, Nord Stream 2 і новы прэзідэнт ЗША.

Міністэрства замежных спраў Польшчы ў каментары для польскай прэсы адзначае, што час публікацыі запісу невыпадковы. На думку міністэрства, гэта наўмысны крок, каб «журналісты бяздумна» заняліся гэтай тэмай падчас візіту дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена ў Польшчу, які адбыўся 12-а верасня.

«Гэта лухта расійскай прапаганды, спансаваных службамі пранкераў, якія пастаянна запісваюць палітыкаў з усёй Еўропы», — каментуюць з гэтай нагоды ў МЗС.

Запіс, які выклалі пранкеры, датаваны ў сакавіку гэтага года.

«Міністр (Сікорскі — рэд.) шмат разоў размаўляў з многімі палітыкамі да і пасля гэтага», і сказаныя кіраўніком дыпламатыі фразы ўжо «шмат разоў гучалі ў розных інтэрв’ю розным тэлеканалам» і «можна іх цытаваць».

У сваю чаргу прэс-сакратар МЗС Павел Вроньскі ў інтэрв'ю PAP адзначыў, што Расія выпускае розныя дыпфейкі, у выніку чаго «сёння кожны можа размаўляць з кім заўгодна».

Вроньскі падкрэсліў, што МЗС расцэньвае запіс расійскіх пранкераў з Радаславам Сікорскім як дыпфейк.

яс/cyberdefence24.pl