Беларуская Служба

Ва Украіну вярнуліся 49 ваеннапалонных

13.09.2024 17:07
Амаль палова вызваленых - гэта жанчыны.
   49
Ва Украіну вярнуліся 49 ваеннапалонныхhttps://t.me/dmytro_lubinetzs/6701

У рамках абмену ваеннапалоннымі ва Украіну з расійскага палону вярнуліся 49 чалавек. Сярод іх вайскоўцы, але і грамадзянскія асобы. Амаль палова вызваленых - гэта жанчыны.

Ва Украіну вярнуліся вайскоўцы Узброеных сіл Украіны, Нацгвардыі і паліцыянты. Частка афіцэраў у форме — абаронцы «Азоўсталі».

Некаторыя з палонных былі мірнымі жыхарамі. Сярод вызваленых 23 жанчыны, як цывільныя, так і ваенныя. Украінскія ўлады апублікавалі запісы прыёму былых ваеннапалонных ва Украіне.

«Цяжка перадаць словамі, як я чакала гэтага моманту, як я чакала ўбачыць украінскі сцяг» — сказала адна з вызваленых з расійскага палону жанчын.

Як паведамлялася, сярод грамадзянскіх асоб, сярод іншага: Ленія Умерава — крымская татарка, якая вярнулася ў акупаваны Крым даглядаць за хворым бацькам і трапіла там у расійскую турму.

Гэта 56-ы абмен палоннымі з пачатку вайны. Апошні адбыўся ў ліпені. Усяго ў рамках абмену палоннымі ва Украіну вярнуліся прыкладна 3,5 тысячы чалавек. У асноўным ваенныя.

IAR/яс