У выніку начнога ўдару кіраванымі авіябомбамі па горадзе Запарожжа параненыя 16 мірных жыхароў.
Пацверджана, што расіяне скінулі на Запарожжа 13 авіябомб.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адрэагаваў на напад Расіі на Запарожжа 29 верасня:
«У цэлым толькі за тыдзень расійскае войска выкарыстала амаль 900 авіябомб, больш за 300 «Шахедаў» і больш за 40 ракет. Гэты расійскі тэрор не ведае паўз, і яго можа спыніць толькі адзінства свету — адзінства ў падтрымцы Украіны і адзінства ў ціску на Расію за вайну».
вх