Адказ Ізраіля на ракетную атаку Ірана «будзе заўважаны» і «будзе балючым»,- заявіў амбасадар Ізраіля пры ААН Дэні Данон.
Дыпламат падкрэсліў, што «ісламскі рэжым у Іране цяпер паказаў свету свой сапраўдны твар». Увечары, аўторка, 1 кастрычніка, Іран выпусціў па тэрыторыі Ізраіля каля 180 ракет.
Абсалютная большасць з іх былі перахопленыя ізраільскай супрацьпаветранай абаронай. У выніку падзення абломкаў загінуў адзін чалавек, а пацярпелі некалькі. Дэні Данон заявіў, што Іран хутка адчуе наступствы сваіх дзеянняў:
«Мы вырашым, калі і як будзем рэагаваць. Але я магу сказаць адно. Гэта будзе заўважана. Гэта будзе балюча. І я думаю, што людзі ў Іране, якія сочаць за падзеямі, разумеюць, што адказ будзе скіраваны не супраць іранскага народа, а супраць радыкальных аятолаў, якія ўцягнулі іранскі народ у гэтую сітуацыю».
Ізраільскія ваенныя абвясцілі, што ваенна-паветраныя сілы працягнуць "моцныя атакі" на Блізкім Усходзе. Армія абароны Ізраіля пачала абстрэл паўднёвых раёнаў ліванскай сталіцы Бейрута.
iar/эж