Беларуская Служба

Амбасадар Ізраіля пры ААН: Адказ на іранскую атаку будзе балючым

02.10.2024 08:33
Увечары, аўторка, 1 кастрычніка,  Іран выпусціў па тэрыторыі Ізраіля каля 180 ракет.
  , 1  2024 .
Праца СПА Ізраіля, 1 кастрычніка 2024 г. Фота: PAP/EPA/ABIR SULTAN

Адказ Ізраіля на ракетную атаку  Ірана «будзе заўважаны» і «будзе балючым»,- заявіў амбасадар Ізраіля пры ААН Дэні Данон.

Дыпламат  падкрэсліў, што «ісламскі рэжым у Іране цяпер паказаў свету свой сапраўдны твар». Увечары, аўторка, 1 кастрычніка,  Іран выпусціў па тэрыторыі Ізраіля каля 180 ракет.

Абсалютная большасць з іх былі перахопленыя ізраільскай супрацьпаветранай абаронай. У выніку падзення абломкаў загінуў адзін чалавек, а пацярпелі некалькі. Дэні Данон заявіў, што Іран хутка адчуе наступствы сваіх дзеянняў:

«Мы вырашым, калі і як будзем рэагаваць. Але я магу сказаць адно. Гэта будзе заўважана. Гэта будзе балюча. І я думаю, што людзі ў Іране, якія сочаць за падзеямі, разумеюць, што адказ будзе скіраваны не супраць іранскага народа, а супраць радыкальных аятолаў, якія ўцягнулі іранскі народ у гэтую сітуацыю».

Ізраільскія ваенныя абвясцілі, што ваенна-паветраныя сілы працягнуць "моцныя атакі" на Блізкім Усходзе. Армія абароны Ізраіля пачала абстрэл паўднёвых раёнаў ліванскай сталіцы Бейрута.

iar/эж