Па выніках падліку галасоў кіруючая партыя «Грузінская мара» перамагае пасля падліку 95% аддадзеных галасоў і набірае больш за 54% падтрымкі. Апазіцыйныя партыі ўжо заявілі, што не прызнаюць вынікаў выбараў.
Пры здабыцці 54-55% галасоў «Грузінская мара» можа разлічваць на 90-100 месцаў у парламенце. Канстытуцыйная большасць — 113 месцаў. Апазіцыйныя партыі не жадаюць прызнаваць вынікі выбараў. Лідары гэтых палітычных сіл абвінавачваюць кіроўную партыю ў фальсіфікацыях і запалохванні выбаршчыкаў падчас выбарчай кампаніі і ў дзень галасавання.
У звязку з паўсталай сітуацыяй у Грузіі чакаюцца акцыі пратэсту.
ПР/юл