Беларуская Служба

Шольц упершыню амаль за два гады пагаварыў з Пуціным

15.11.2024 16:14
Канцлер Нямеччыны  планаваў пагаварыць з прэзідэнтам Расіі з пачатку кастрычніка. Тэмай павінен быў быць «справядлівы мір» ва Украіне. 
Канцлер Нямеччыны Олаф ШольцEPA/CLEMENS BILAN Dostawca: PAP/EPA

Сёння канцлер Нямеччыны Олаф Шольц у тэлефоннай размове з Уладзімірам Пуціным настойваў на тым, каб Расія падрыхтавалася да перамоваў з Украінай, каб дамагчыся трывалага справядлівага міру, паведаміў прэс-сакратар урада ў Берліне. Гэта была першая размова палітыкаў са снежня 2022 года.

Прэс-сакратар Штэфен Хебестрайт падкрэсліў, што Шольц у сераду размаўляў з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і мае намер звязацца з ім зноў пасля размовы з Пуціным.

Прэс-служба Пуціна напісала, што канцлеру Нямеччыны нагадалі, што прычынай украінскага крызісу стала агрэсіўная палітыка Паўночнаатлантычнага альянсу. Мірныя перамовы з Кіевам паставілі ў залежнасць ад тэрытарыяльных саступак Украіны.

PAP/яс