Прэм'ер Венгрыі падпісаў пагадненне з бізнес-арганізацыямі аб павышэнні мінімальнай заработнай платы. Пад увагу бярэцца двухзначная лічба. Згаданая інфармацыя, цікавая тым, што павелічэнне мінімальнай заработнай платы тычыцца наступных трох гадоў.
У наступным годзе мінімальны заробак плануецца павялічыць на 9 працэнтаў, а ў чарговых - на 13 і 14 працэнтаў.
«Канцэпцыя, якую мы падпісалі, прадугледжвае, што да 2025 года ў свеце і ў Еўропе наступіць мір, і, адпаведна, эканамічнае развіццё будзе адбывацца ў мірных умовах», - заявіў на сустрэчы прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан.
Урад, як заявіў кіраўнік венгерскага ўраду, хоча дапамагчы прадпрымальнікам выканаць гэты абавязак. Таму былі падрыхтаваныя шэраг праграм падтрымкі кампаній.
Несумненна, важны і той факт, што ў сярэдзіне 2026 года ў Венгрыі павінны адбыцца парламенцкія выбары.
IAR/аз