Беларуская Служба

Краінам НАТА давядзецца павялічыць выдаткі на абарону

25.11.2024 16:01
2 працэнты ВУП на ваенныя выдаткі – гэта мала, лічыць старшыня Ваеннага камітэта НАТА Роб Баўэр.
Старшыня Ваеннага камітэта НАТА Роб Баўэр By Chairman of the Joint Chiefs of Staff from Washington D.C, United States - 231010-D-LS763-1013, CC BY 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=146996000

Старшыня Ваеннага камітэта НАТА Роб Баўэр заявіў, што краіны-члены альянсу павінны будуць павялічыць выдаткі на абарону да ўзроўню, бліжэйшага да 3 працэнтаў ВУП. Гэта дазволіць рэалізаваць новыя абаронныя планы Паўночнаатлантычнага альянсу.



Роб Баўэр выказаў перакананне, што дыскусіі з адміністрацыяй Дональда Трампа аб павелічэнні выдаткаў хаўруснікаў з Еўропы і Канады будуць больш інтэнсіўнымі, што ён лічыць важным і неабходным.

Агенцтва Reuters адзначае, што цяперашняя мэта - 2 працэнты ВУП на ваенныя выдаткі будзе  недастатковай перад абліччам новых выклікаў, якія стаяць перад арганізацыяй.

IAR/аз