Улады Германіі хочуць пашырыць сетку бамбасховішчаў. Міністэрства ўнутраных спраў палічыла існуючыя ў краіне аб’екты і цяпер плануе пашырыць іх колькасць на выпадак нападу з боку Расіі.
За апошнія два дзесяцігоддзі бамбасховішчы ў Германіі прыватызаваліся, а новыя ўладальнікі мянялі іхнае прызначэнне.
Па выніках праверкі, зараз у краіне існуе 579 такіх аб’ектаў, з якіх ні адзін не адпавядае неабходным, у тым ліку тэхнічным патрабаванням, бо яны доўгі час не выкарыстоўваліся. Іх таксама недастаткова.
Таму цяпер МУС Германіі правярае магчымасць прыстасавання іншых аб'ектаў, такіх як станцыі метро і падземныя пераходы, гаражы і г.д. да выконвання згаданай функцыі.
Міністэрства таксама рэкамендуе жыхарам прыстасоўваць свае падвалы і гаражы, каб імі можна было карыстацца ў выпадку вайны.
Нямецкія СМІ, шырока распавядаючы аб працы і планах міністэрства, падкрэсліваюць, што пагроза нападу з боку Расіі рэальная.
IAR/аз