Беларуская Служба

Інвестыцыі ў Катары могуць кардынальна змяніць сітуацыю на энергетычным рынку

26.11.2024 18:38
Гэта распрацоўка радовішча Кашаган, аднаго з буйнейшых у свеце. 
Здымак мае ілюстрацыйны характарShutterstock/Kingtony

Катaрскі канцэрн UCC Holding інвестуе ў падводнае радовішча Кашаган у Каспійскім моры, залежы якога перавышаюць адзін трыльён кубаметраў газу – чытаем на старонках Rzeczpospolita. Кампанія набыла 75% акцый у праекце будаўніцтва заводаў, якія змогуць перапрацоўваць да 3,5 мільярда кубаметраў газу ў год. Інвестыцыя вартасцю 3–3,5 мільярда долараў уключае будаўніцтва двух заводаў, першы з якіх плануецца запусціць у 2026 годзе.

Праект падтрымлівае казахстанская кампанія QazaqGaz, а аператарам інвестыцыі з'яўляецца GPC Investment, якая таксама належыць UCC Holding. Гэта дазволіць запусціць вытворчасць газу і развіваць інфраструктуру, у тым ліку магчымае будаўніцтва тэрміналаў ЗПГ і газаправодаў. Інвестыцыя павышае канкурэнцыю ў рэгіёне і стварае выклік для Расіі, асабліва для «Газпрама». Акрамя таго, становіцца магчымай пастаўка каспійскага газу на рынак ЕС.

Радовішча Кашаган, адкрытае ў 2000 годзе, з'яўляецца адным з найбуйнейшых у свеце. Яно ўключае 1,5–10,5 мільёна тон нафты і больш за 1 трыльён кубаметраў газу. Распрацоўка, пачатая ў 2013 годзе, праводзіцца ў складаных экалагічных і геалагічных умовах. Запасы размешчаныя на глыбіні 4800 метраў, у зоне ледзяной покрыўкі і высокага ціску, з высокім утрыманнем серавадароду.

Удзел Катара актывізуе праект, які страціў прывабнасць пасля падзення цэн на нафту ў 2014–2015 гадах. Будаўніцтва сучасных установак можа кардынальна змяніць сітуацыю на энергетычным рынку.

Rzeczpospolita/нг