Беларуская Служба

Расія закрыла Генконсульства Польшчы ў Санкт-Пецярбургу

05.12.2024 15:26
Кіраўнік польскай дыпламатыі Радаслаў Сікорскі заявіў, што Варшава ўспрыняла гэтую навіну з «дастойнай абыякавасцю». 
     -.     ,
Расія закрыла Генконсульства Польшчы ў Санкт-Пецярбургу. Кіраўнік МЗС Радаслаў Сікорскі заявіў, што Варшава ўспрыняла гэтую навіну з «дастойнай абыякавасцю»poland.gov.pl - east news; PAP/EPA/Domenic Aquilina

Расія закрыла Генеральнае консульства Польшчы ў Санкт-Пецярбургу. Кіраўнік польскай дыпламатыі Радаслаў Сікорскі заявіў, што Варшава ўспрыняла гэтую навіну з «дастойнай абыякавасцю». 

Міністр замежных спраў бярэ ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў дыпламатый АБСЕ на Мальце. Каментуючы навіну аб закрыцці польскага консульства, Радаслаў Сікорскі заявіў, што Расія зрабіла гэта беспадстаўна, у адрозненні ад Польшчы, якая закрыла тыднем раней Генеральнае консульства Расіі ў Познані.

«Насамрэч у Расіі няма права на меры ў адказ, таму што закрыццё консульства ў Познані было выкліканае актамі дыверсій у Польшчы і саюзных краінах. Гэтыя дыверсіі - гэта злачынствы, якія толькі з-за шчаслівага супадзення пакуль не прывялі да ахвяр. Але ўсе цудоўна ведаюць, што сабой уяўляе Расія», - сказаў кіраўнік польскага МЗС.

вс

 

«Я не збіраюся слухаць хлусню Лаўрова» - Сікорскі выйшаў з залы паседжанняў, калі выступаў кіраўнік МЗС Расіі (ВІДЭА)

05.12.2024 14:47
Услед за Радаславам Сікорскім залу пакінулі дэлегацыі Літвы, Латвіі, Эстоніі і Чэхіі.